У горадзе Мінску, у Кастрычніцкім раёне, існуе вуліца, якая носіць імя савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Ландэра Карла Іванавіча.
Мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, уважліва азнаёміліся з біяграфіяй дадзенага функцыянера і прыйшлі да высновы, што надышоў час перайменаваць дадзеную вуліцу.
Так, згодна з яго біяграфіі: «Ландэр - Актыўны прыхільнік ідэі «сусветнай рэвалюцыі» і гвалтоўнага ўвядзення камунізму ў краіне. Адмоўна ставіўся да ідэі дзяржаўнасці народаў Расійскай імперыі, выступаў супраць абвяшчэння ССРБ, адмаўляў існаванне беларускага народа і мовы.
А таксама менавіта Ландер служыў у 1920 г. у органах Усерасійскай надзвычайнай камісіі. Быў адным з арганізатараў Чырвонага тэрору ў Данскай вобласці і на Паўночным Каўказе ў перыяд грамадзянскай вайны ў Расіі (у распрацаванай Ландерам інструкцыі - спецыяльныя трыбуналы "тройкі", акцыі запалохвання для захопу каштоўных закладнікаў і наступнага іх расстрэлу).
( https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-4/arhivnye-dokumenty-i-materialy/deyateli-belorusskogo-naczionalnogo-vozrozhdeniya-i-gosudarstvennogo-stroitelstva-v-1918-1920-h-godah/lander-karl )
Сумна ўсведамляць, што яго імя ўшанавана на карце горада Мінска, а такіх вядомых беларусаў як С.Шушкевіч, або В.Быкаў – не.
Менавіта таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", які ўстанаўлівае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам просім Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт наяўным у яго правам і ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Ландэра ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Количество подписей под петицией:
25
Теги: Минск Переименование улиц
Упраўленне культуры Мінскага гарвыканкама разгледзела зварот па пытанні перайменавання вуліцы Ландэра і паведамляе, што парадак перайменаванняў рэгулюецца Законам «О наименованиях географических объектов» і Інструкцыяй Мінгарсавета. Пры перайменаванні ўлічваецца меркаванне жыхароў. Прапановы могуць уносіць органы ўлады, арганізацыі або грамадзяне, але патрабуецца абгрунтаванне, уключаючы рашэнне мясцовага сходу або рэферэндуму. Перайменаванне патрабуе значных фінансавых выдаткаў
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться