Асфальтавае пакрыццё праезнай часткі дарогі на працягу ўсёй 12-й вуліцы Бебеля ў Віцебску мае патрэбу ў неадкладным рамонце.
На дарозе назіраецца вялікая колькасць глыбокіх ям і выбоін, а таксама расколіны і разломы. Месцамі ямы блакуюць палову шырыні праезнай часткі, што змушае аўтатранспарт выязджаць на абочыны і падвяргаць небяспецы здароўе і жыццё пешаходаў.
На некоторых месцах гэтай дарогі ў гэтым годзе ладзіліся земляныя работы, пасля якіх асфальтавае пакрыццё не было адноўлена.
Жыхарамі прыватных дамоў цягам лета 2024 года падаваліся заяўкі ў дарожныя службы горада Віцебска, аднак усе яны былі праігнараваныя.
Фотаздымкі гэтай дарогі, выкананыя яшчэ летам гэтага года, прыкладаем да гэтага звароту.
Просім супрацоўнікаў пракуратуры горада Віцебска самім выехаць і пераканацца ў тым, што дарога страціла свае эксплуатацыйныя ўласцівасці, а месцамі ўяўляе пагрозу для псуты аўтатранспарту і траўміравання грамадзян.
Просім дапамагчы ў тым, каб гэтую дарогу неадкладна ўзялі ў рамонт. І, як нам бачыцца, ямачны рамонт у дадзеным выпадку не зможа прывесці дарожнае пакрыццё ў спраўны стан.
Просім хадайнічаць аб неадкладным пачатку капітальнага рамонту названай дарогі.
Количество подписей под петицией:
13
Еще фотографии Скрыть фотографии
Паведамляецца, што пракуратурай горада
Віцебска па выніках праведзенага абследавання 12-й вулицы Бебеля ў адрас дзяржаўнага прадпрыемства «Гордормост» 16.09.2024 вынесена прадпісанне з патрабаваннем правядзення рамонтных работ на
прызначанай вуліцы. У цяперашні час дадзенае прадпісанне знаходзіцца на разглядзе, пасля атрымання адказу пракуратурай горада Віцебска будзе праведзены кантрольны маніторынг.
277.1кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-09-18 15:48:18
Дзяржаўным прадпрыемствам «Гардармост» выкананы работы па капітальным рамонце (суцэльнае асфальтаванне) дарожнага пакрыцця вуліцы 12- я Бебеля
101.7кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-10-15 20:16:23
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться