Ужо больш за год жыхары дома па вуліцы Максіма Горкага, 36 у горадзе Віцебску скардзяцца на тое, што з даху будынку абвальваюцца кускі цэглы, тынкоўкі і бетону. Прычынай гэтага стала рассыпанне вентыляцыйнай трубы. Цагліны падаюць перад пад’ездам дома.
Прыкладаем фотаздымкі стану трубы і цаглін, што ўпалі з даху, па стане на 23 верасня 2024 года.
Жыхары неаднаразова паведамлялі ў ЖЭУ-16 пра гэтую небяспеку, але ніякіх работ не было выканана.
Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і ўносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.
Таму просім:
• неадкладна правесці праверку фактаў нездавальняючага стану вентыляцыйнай трубы дома, пазначанага ў звароце;
• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт небяспечных недахопаў канструктыўных частак гэтага дома;
• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў;
• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні дома, а таксама пешаходных дарожак, якія ідуць уздоўж яго.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.
Количество подписей под петицией:
12
Еще фотографии Скрыть фотографии
Ваш зварот, якi паступiў у Вiцебскi гарвыканкам, разглядвае па сутнасцi ў адпаведнасцi з кампетэнцыяй ва ўстаноўлены законодаўствам тэрмiн: Камунальнае унітарнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства «ЖРЭТ г. Віцебска».
Асноўныя канструкцыйныя элементы жылога дома знаходзяцца ў здавальняючым стане. 26.09.2024 г. быў выкананы рамонт тынкоўкі на даху, дадатковы рамонт канструкцыйных элементаў не патрабуецца.
385.5кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-10-30 16:03:13
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться