Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» выступае за тое, каб да ўсіх этапаў будаўніцтва нашай дзяржаўнасці было зафіксавана ўважлівае і годнае стаўленне з боку дзяржаўных устаноў і грамадства. Для нас Беларусь – краіна з доўгай і багатай гісторыяй: ад БНР да савецкага перыяду і сённяшняга дня.
9 кастрычніка 2015 года пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі мы перадалі музею Дзяржаўнасці бел-чырвона-белы сцяг.
Нагодай стала тое, што ў экспазіцыі, прысвечанай гістарычнай даце 25 сакавіка 2018 года, не хапае гэтага сімвала Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, там ёсць герб БНР - Пагоня, а сцяга - няма. Мяркую, зараз ён знаходзіцца ў музейным фондзе. А трэба, каб дапаўняў экспазіцыю, рабіў яе гістарычна паўнавартаснай.
У звязку з тым, што ў 2018-м будзе адзначацца 100-гадовы юбілей абвяшчэння БНР, варта прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Таксама нагадваем наступны факт: бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся дзяржаўным у перыяд з 1991 па 1995 гады.
У звязку з чым просім Вас абнавіць экспазыцыю музея Дзяржаўнасці бел-чырвона-белым сцягам.
Количество подписей под петицией:
160
Еще фотографии Скрыть фотографии
Отобразить документы Скрыть документы
72.5кБ, добавлено , 2017-03-17 07:13:00
Теги: сцяг флаг бел-чырвона-белы историческая ценность
Прапанова аб наданнi статусу гiстарычнай каштоўнасцi не можа быць разгледжана, бо зварот не ўтрымлiвае неабходных матэрыялаў и абгрунтавання.
Плануецца аднаўленне экспазiцыi Музея, пытанне аб уключэннi ў яе бел-чырвона-белага сцяга будзе разгледжана пасля завяршэння падрыхтоўчай працы.
744.7кБ, добавлено , 2017-04-22 20:28:23
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться