У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да паглыблення выкладання літаратуры як важнай дысцыпліны, якая фармуе светапогляд і культурную ідэнтычнасць падрастаючага пакалення. Беларуская літаратура, з яе найбагацейшай спадчынай і ўнікальнымі аўтарамі, патрабуе асаблівай увагі ў адукацыйнай сістэме. Павелічэнне гадзін на яе вывучэнне не толькі пазнаёміць навучэнцаў з творамі, якія адлюстроўваюць дух і традыцыі нашага народа, але і дапаможа развіць крытычнае мысленне, эстэтычнае ўспрыманне і моўныя навыкі.
Вывучэнне беларускай літаратуры дае магчымасць глыбей зразумець сацыяльныя і гістарычныя працэсы, якія адбываліся ў краіне, а таксама садзейнічае фарміраванню пачуцця гонару за роднае. Творы такіх майстроў слова, як Янка Купала, Якуб Колас і Васіль Быкаў, раскрываюць не толькі багацце мовы, але і шматграннасць чалавечага лёсу.
У сваю чаргу, мы хочам заўважыць, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская мова. Закон аб мовах гарантуе забеспячэнне з боку дзяржавы ўсебаковага развіцця і функцыянавання беларускай і рускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Падтрымка ініцыятывы па павелічэнні гадзін выкладання беларускай літаратуры ў школах становіцца крокам да выхавання культурных, патрыятычна настроеных грамадзян, здольных шанаваць і захоўваць багацце сваёй малой радзімы. Становіцца відавочным, што веданне і любоў да роднай літаратуры - аснова для фарміравання адказнага і сучаснага грамадзяніна.
Таму мы ніжэйпадпісаныя, просім павялічыць выкладання беларускай літаратуры ў школе
Количество подписей под петицией:
25
Теги: беларуская літаратура беларуская мова
Міністэрства адукацыі разгледзела калектыўныя звароты па пытаннях беларускамоўнай адукацыі. Паведамляецца:
* Рашэнне аб адкрыцці беларускамоўных класаў прымаюць мясцовыя органы па заяве бацькоў
* У II-XI класах на беларускую і рускую літаратуру выдзелена роўная колькасць гадзін
* Беларуская мова выкарыстоўваецца не толькі як прадмет, але і як сродак навучання
* У школах створаны музеі, праводзяцца факультатывы і мерапрыемствы па папулярызацыі мовы
6.6MБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-12-08 17:32:07
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться