У жылым доме па вул. Гогаля, дом 23 у г. Полацк ужо на працягу некалькіх гадоў назіраецца затапленне сутарэннага памяшкання (у тым ліку каналізацыйнымі сцёкамі). Жыхары падалі больш за 30 скаргаў і заявак у адпаведныя камунальныя службы. Месцамі глыбіня "вадаёма", што ўтварыўся ў сутарэнным памяшканні, у некаторыя дні дасягае 20 см і нават больш.
Аднак сітуацыя не змянілася, неабходны рамонт не быў праведзены: адказныя службы абмяжоўваюцца толькі абяцаннямі. Следствам гэтага стала небяспечная сітуацыя з антысанітарнымі ўмовамі ў доме, смурод у пад'ездах, рызыка ўзнікнення эпідэмій. Фотаздымкі заліцця сутарэннага памяшкання і яго дрэннага стану прыкладаем да звароту.
На падставе вышэйпададзенага, просім:
- правесці праверку фактаў антысанітарнага стану сутарэннага памяшкання і пад'ездаў згаданага будынка;
- спрыяць вылучэнню грашовых сродкаў на рамонт пералічаных у звароце недахопаў стану будынка, а таксама яго правядзенню;
- паўплываць на адказныя службы, каб быў праведзены неабходны рамонт для забеспячэння належных умоў жыцця ў гэтым доме.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
- даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб");
- забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць нядбайнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва").
Количество подписей под петицией:
11
Еще фотографии Скрыть фотографии
Адказ Полацкага райвыканкама на калектыўны зварот:
* КУП "ЖКГ г.Полацка" правяло абследаванне дома па вул. Гогаля, 23: інжынерныя сеткі ў спраўным стане, уцечкі адсутнічаюць
* Засоры каналізацыі адбываюцца праз парушэнні жыхарамі правілаў эксплуатацыі (скідванне смецця, анучаў, харчовых адходаў)
* У студзені 2024 выкананы працы па чышчэнню засора, прамыўцы каналізацыі, замене ўчасткаў у пад'ездах №2 і №3
* Філіял "Полацкводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" правёў прачыстку дваравой каналізацы
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться