Святлана Аляксандраўна Алексіевіч славутая беларуская пісьменніца. За сваю шматгадовую творчую працу у 2015 годзе была ўганараваная Нобелеўскай прэміяй па літаратуры.
З таго часу жыхары горада Гомеля не мелі магчымасці сустрэцца з пісьменніцай.
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просім арганізаваць творчую сустрэчу з пісьменніцай 7 ліпеня 2017 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім Ул. І. Леніна.
Просім выслаць адказ у адпаведнасці з заканадаўствам РБ на адрас Гомельскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" на адрас: 246050, Гомель, вул. Кірава, 3, к. 1-8.
Количество подписей под петицией:
59
Теги: культура Гомель Святлана Алексіевіч ТБМ літаратура беларуская літаратура
Ваш зварот, дасланы ў Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, разгледжаны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што дата прапануемага Вамі мерапрыемства прыпадае на мінулы месяц (ліпень).
Комментарии (8)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться