Міністэрства адукацыі Беларусі
Савет Міністраў Беларусі
ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ – АБАВЯЗАК БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
“Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова, з якім вас літасцівы
Бог на свет пусціў”.
Францішак Скарына
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца “Дзень роднай мовы”. А беларусы 21 лютага адзначаюць таксама 100-гадовы юбілей Першай Устаўнай граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, у якой Урад БНР заклікаў беларускі народ да поўнага самавызначэння. Народны паэт і ідэолаг незалежнасці Янка Купала сто год таму пісаў:
“Усё ж колькісотлетняя паняверка, валачэньне ярама чужога ўладарства … не прайшло для нас бяз ніякага знаку: яно ацямрыла і затрымала доўгія вякі наша культурнае і нацыянальнае развіцьцё, пакідаючы нам свае вучэльні і свае “языкі”… Але ж такі асталіся і мы самі, — як народ, як нацыя, і асталася пры нас наша простая родная мова, праз якую ўсе знаюць, знае свет, што мы не прыблуды якія, а колькімільённы народ — Беларусы, засяляючыя сваю адвечную Бацькаўшчыну — Беларусь.”
Праз 100 год пасля абвяшчэння Незалежнасці, якое мы святкуем 25 сакавіка, у Беларусі на беларускай мове навучаецца каля 10% школьнікаў і 0,3% студэнтаў ВНУ. Яшчэ ў пачатку 2009 года ЮНЕСКА ўнесла беларускую мову ў спіс выміраючых. Ці маглі бацькі-заснавальнікі Беларусі ўявіць сабе, у якое жахлівае становішча загоніць беларускую мову афіцыйнае начальства праз 100 год?
Сёння, пад прыкрыццём “двуязічія” ў Беларусі здзяйсняецца этнацыд беларускага народу, вынішчэнне беларускай мовы. 10-мільённы народ не мае ніводнай вышэйшай навучальнай установы на роднай мове. Адмыслова ствараюцца юрыдычныя і арганізацыйныя перашкоды для выхавання і адукацыі дзяцей на роднай мове.
Але мы, ніжэй падпісаныя, лічым, што падтрымка беларускай мовы – гэта абавязак беларускай дзяржавы, таму патрабуем:
1. распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі
2. стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ
3. стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўніверсітэт
Количество подписей под петицией:
494
Теги: мова Мова2018 БНР100
Пазiцыя беларускай мовы ў галiне культуры - самая трывалая ў параўнаннi з iншымi сферамi жыцця краiны.
У Рэспубліцы Беларусь створаны неабходныя прававыя ўмовы для рэгістрацыі прыватных устаноў адукацыі i не існуе аб’ектыўных перашкод для атрымання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь вышэйшай адукацыі на беларускай мове, у сувязі з чым Міністэрства адукацыі лічыць немэтазгодным засноўваць асобную дзяржаўную ўстанову вышэйшай адукацыі “Нацыянальны ўніверсітэт”.
26кБ, добавлено , 2018-03-14 21:59:36
Комментарии (16)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться