У 2008 годзе ў Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii (далей – РТБД) быў пастаўлены спектакль па матывах рамана У.Караткевiча «Каласы пад сярпом тваiм», якi гледачы з асалодай маглi глядзець ў РТБД некаторы час.
«Каласы пад сярпом тваiм» - гэта вельмi значны твор у беларускай лiтаратуры, якi адлюстроўвае станаўленне беларусаў як нацыі i змяшчае апiсанне шматлiкiх спрадвечна беларускiх абрадаў. Дадзены раман Караткевiча з'яўляецца адным з шматпланавых твораў, маючых вельмi каштоўнае значэнне для беларускай культуры i гiсторыi.
Тэатральная пастаноўка «Каласоў пад сярпом тваiм» на сцэне РТБД ў 2008-2013 гг - гэта вельмi важны крок да папулярызацыi гэтага твору i знаёмства з iм большай аўдыторыi.
Згодна з дадзенымi аднаго з беларускiх Iнтэрнэт-рэсурсаў спектакль "Каласы пад сярпом тваім" па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча, праіснаваўшы на сцэне РТБД каля 4 год, заўсёды збіраў аншлагі.
Лiчым, што пяцiгадовы перапынак ( менавiта столькi Алесь Загорскi не з'яўляўся на падмостках РТБД) - гэта дастатковы час для таго, каб аднавiць спектакль i тым самым прывабiць у тэатр шматлiкiх гледачоў: i тых, хто ўжо раней бачыў пастаноўку, i тых, хто толькi пачынае знаёмiцца з творчасцю Караткевiча на тэатральнай сцэне.
Таму просiм аднавiць спектакль «Каласы пад сярпом тваiм» паводле твора У.Караткевiча i зноў уключыць яго ў рэпертуар Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii.
Количество подписей под петицией:
45
Теги: тэатр Караткевiч РТБД
Спектакль адыгрыў пэўную ролю ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці гледачоў розных узроставых катэгорый, і пры бягучай, аб’ектыўнай змене акцёрскага і рэжысёрскага складаў, матэрыяльнай амартызацыі пастаноўкі быў зняты з пракату.
У далейшым тэатр не выключае магчымасці зноў звярнуцца да інсцэнізацый і сцэнічных пастановак выдатнейшіх твораў нашай айчыннай літаратуры.
29.9кБ, добавлено , 2018-09-04 17:26:08
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться