Прапануем усталяваць у Гродне гарадскую скульптуру ці мемарыяльную шыльду для ўшанавання памяцi Боны Сфорцы. Мяркуем, што наяўнасці яскравай гераіні падкрэслівала б прыналежнасць Гродна геаграфічна і культурна да еўрапейскага кантэксту.
Бона Сфорца (1494-1557) - міланская прынцэса, з магутнага роду герцагаў Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгiмонта Старога.
Яна зрабіла важны ўнёсак у развіццё горада Гродна. Пры ёй праводзіліся працы па брукаванні вуліц, уладкаванню гарадскіх водных сістэм, у прыватнасці ачыстка калодзежа на цэнтральнай плошчы, рамантаваўся галоўны каталіцкі храм горада, так званая Фара Вітаўта.
Паводле прывілея каралевы Гродна атрымаў герб. Мяркуецца, што гэта быў менавіта герб з аленем Святога Губерта, якiм горад карыстаецца ў сучаснасці.
Бона загадала ўзяць на службу гадзіннікавых спраў майстра для абслугоўвання механізму гарадзенскага ратушнага гадзінніка - найважнейшага механізму сярэднявечнага горада.
Важным укладам Боны ў развіццё Гродна з'яўляюцца пабудаваныя па яе жаданню драўляны замак у раёне Гарадніцы і касцёл Святога Духа з кляштарам. Будынкі апошніх захаваліся ў перабудаваным выглядзе. Гэты комплекс выконваў ролю гарадскога прытулку і бальніцы для жабракоў. Яго заснаванне безумоўна было праявай гуманізму і значным укладам у развіццё медыцыны горада.
Грунтуючыся на вышэйпрыведзеных звестках, лічым, што памяць каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца павінна быць ушанавана ў горадзе Гродна. Гэта можа быць гарадская скульптура ў поўны рост (кшталту Гараджаніна каля тэатра лялек ці Дойліца у Швейцарскай даліне) на адной з цэнтральных вуліц паблізу Савецкай плошчы, альбо памятная шыльда. Яна можа быць усталявана на будынку былога манастыра Святога Духа (Савецкая 14), пабудаванага паводле прывілея каралевы Боны.
Количество подписей под петицией:
189
Еще фотографии Скрыть фотографии
Отобразить документы Скрыть документы
13.6кБ, добавлено , 2019-06-08 11:24:00
Теги: Гродна культура гiсторыя
Кандыдатура Боны Сфорца далучана да пералiку асоб па пытанню стварэння мемарыяльных шыльдаў i iншых твораў манументальнага мастацтва па тэрыторыi Гродна, але бюджэтам Гродна на 2019 г. не запланавана стварэнне твораў манументальнага мастацтва.
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться