09 сакавіка 2020 мною атрыманы адказ на электронны зварот (копія прыкладаецца). Дадзены адказ, на мой погляд, не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага разгляду зваротаў і накіравання матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянам па наступных прычынах:
Па-першае, вельмі падазрона выглядае той факт, што Бялыніцкі райвыканкам быццам бы не атрымаў прапановы ў час грамадскага абмеркавання, а таму ўсе прапановы ў праекце рэканструкцыі ўлічаны не будуць (вельмі зручна).
Па-другое, у парушэнне арт. 18 Закона "Аб зваротах грамадзян и юрыдычных асобаў" адказ дадзены не на мове звароту (беларускай).
Што тычыцца адказаў па пунктах:
Няма адказу наконт правядзення археалагічных даследванняў і магчымасці выяўлення абрысаў кармеліцкага касцёла і Раства-Багародзіцкай царквы ў добраўпарадкаванні. Калі касцёл будзе адзначаны памятным знакам, то наконт царквы нічога не гаворыцца;
Няма адказу на прапанову аб стварэнні муралаў з фрэскамі;
Няма адказу на прапанову аб беларускамоўных шыльдах і беларускамоўным афармленні свята ні слова;
Няма адказу наконт прысваення новых назваў плошчам і скверу ў горадзе;
Нягледзячы на тое, што ў адказе адзначалася, што перанос помніка Леніну на іншы бок вуліцы прыняты без заўваг райсаветам, не прыведзена абгрунтаванне гэтага рашэння з пункту гледжання архітэктурнай кампазіцыі і марнавання бюджэтных сродкаў. Не думаю, што сярод раённых дэпутатаў ёсць кампетэнтныя ў архітэктуры людзі. З пункту гледжання эканоміі дзяржаўных грошай гэтак жа больш эканомнай з’яўляецца прапанова аддаць пад веларух бакавыя палосы праезнай часткі, а не знішчэнне зеляніны і завужэнне ходнікаў.
Прашу забяспечыць належны разгляд звароту.
Количество подписей под петицией:
53
Еще фотографии Скрыть фотографии
За парушэнне арт.18 Закона Республікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» начальніку аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта распараджэннем райвыканкама аб’яўлена заўвага. Дадзены адказы па пытаннях правядзення некаторых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да Дня беларускага пiсьменства.
19.6кБ, добавлено , 2020-05-01 23:07:37
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться