Мы, жыхары Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да вас з мэтай усталявання нормаў бясплатнай сувязі, ўсімі аператарамі сувязі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі (маюцца на ўвазе "Бэст", "МТС", "А1", "Белтэлекам" і інш.), для ветэранаў ВАВ (Вялікай Айчыннай Вайны).
Тлумачым, аператарам сувязі "Белтэлекам" 07.05.2020 анансавана навіна аб бясплатнай тэлефоннай сувязі між гарадоў да 11.05.2020 для ветэранаў ВАВ, на наш погляд, гэта прапанова ганьбіць ветэранаў!!!
Мы прапануем і патрабуем, каб Міністэрства сувязі распрацавала нормы карыстання паслугамі электроннай сувязі для ветэранаў ВАВ, паслугі якія прапануюцца аператарамі сувязі, ажыццяўляючымі дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. А Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, падтрымала Міністэрства сувязі.
Так сама на заснаванні пункта 18 арт.13 закона РБ аб ветэранах абавязаць "белтэлекам" безчарговае і безкаштоўнае падключэнне да тэлефоннай сеткі ветэранаў ВАВ якія не маюць паделючэння да тэлефоннай сувязі.
Мы прапануем усталяваць нормы бясплатнай сувязі ў 100 хвілін у месяц "ва ўсе сеткі Рэспублікі Беларусь" для ветэранаў ВАВ.
Количество подписей под петицией:
36
СТАА «Мабільныя тэлесістэмы» і Унітарным прадпрыемствам «А1» сфармаваны тарыф «Перамога», які прадугледжвае абаненцкую плату ў памеры 1 руб. у месяц, безлімітныя званкі ўнутры сеткі, 10 бясплатных хвілін на міжнародныя напрамкі. ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» плануе запуск дадатковай паслугі «100 бясплатных хвілін ва ўсе сеткі» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Арыентыровачны тэрмін пачатку аказання паслугі - ліпень 2020 года.
47.5кБ, добавлено , 2020-06-20 23:33:24
UPD. У тарыфны план "Перамога" 18 чэрвеня 2020 г. уключаны дадатковы пакет галасавога трафіку ў іншыя сеткі Рэспублікі Беларусь у памеры 100 хвілін. У бягучым месяцы трафік прадстаўлены абанентам прапарцыйна колькасці дзён да канца чэрвеня, а з 1 ліпеня 2020 г. налічэнне бясплатных хвілін будзе адбывацца штомесяц у поўным аб`ёме 1 чысла.
Прынята рашэнне аб уключэнні ў тарыфны план "Перамога" дадатковага пакета галасавога трафіку ва ўсе сеткі Рэспублікі Беларусь у памеры 100 хвілін.
68.8кБ, добавлено , 2020-06-11 21:47:43
63.7кБ, добавлено , 2020-06-26 22:14:00
Комментарии (9)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться