У жылом доме па праспекту Будаўнікоў, 16 у г. Віцебску ўжо на працягу месяца назіраецца зацяканне сутарэннага памяшкання. Жыхарамі трэццяга пад'езду былі пададзены некалькі заяваў камунальнікам на ліквідацыю цечы і яе наступстваў, але па стане на 19 лістапада 2024 года так нічога і не змянілася. У сутарэнным памяшканні назіраецца буйнае зацяканне, стаіць невыносны смурод. Расце высокая небяспека выбуху эпідэмій ў гэтым доме. Умовы пражывання ў доме сталі невыноснымі. Фотаздымкі стану сутарэннага памяшкання гэтага дому прыкладваем да гэтага звароту.
На падставе вышэйсказанага, просім: • правесці праверку фактаў антысанітарнага стану сутарэннага памяшкання пад'ездаў згаданага будынка; • садзейнічаць выдзяленню грашовых сродкаў на рамонт названых у звароце недахопаў стану будынка, а таксама яго правядзенню. • паўплываць на адказныя службы з тым, каб быў праведзены неабходны рамонт для забяспечання патрабуемых умоў жыцця ў гэтым доме.
Пры разглядзе гэтага звароту просім: • даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"); • забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва").
Количество подписей под петицией:
10
Еще фотографии Скрыть фотографии
Паважаны заяўнiк! Ваш зварот, якi паступiў у Вiцебскi гарвыканкам, разглядвае па сутнасцi ў адпаведнасцi з кампетэнцыяй ва ўстаноўлены законодаўствам тэрмiн: Камунальнае унітарнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства «ЖРЭТ г. Віцебска»
---
На контроле: Витебский городской исполнительный комитет
Адказ Вiцебскi жыллёвы рамонтна-эксплуатацыйны трэст па жылым доме №16 па пр-це Будаушкоў:
• Зафiксаваны шматлiкiя заяўкi жыхароў 3-га пад'езда
• Прычыны затаплення: аварыйныя выпадкі на iнжынерных сетках водазабеспячэння i каналiзацыi
• Спецыялiсты ЖЭУ №22 своечасова выкрывалі аварыi i праводзiлi рамонтныя працы
• Выяўлены парушэннi жыхарамi правiл карыстання каналiзацыяй (скiд смецця)
• Запланавана замена дэфектнага ўчастка трубаправода каналiзацыi
702.3кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-12-25 12:12:06
ЖЭТ "ЖРЭТ г.Віцебска" паведамляе:
* Работы па замене дэфектнага ўчастка трубаправода каналізацыі ў падвальным памяшканні жылога дома №16 па пр-це Будаўнікоў выкананы
* Абскардзіць атрыманы адказ можна ў Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (г.Віцебск, вул.Праўды, 38А)
1.7MБ, добавлено Джэк Торранс, 2025-02-07 09:00:11
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться